• Дэпутаты ПА АБСЭ падрыхтавалі рэзалюцыю па Беларусі
  • 14.06.2011

Дэпутаты парлямэнцкай асамблеі АБСЭ на паседжаньні ў Капэнгагене падрыхтавалі рэзалюцыю па Беларусі.

Прыняць рэзалюцыю запрапанавалі дэпутаты Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ад Італіі, Польшчы, Літвы й Нямеччыны.  Дакумэнт будзе разгледжаны на бліжэйшай сэсіі ПА АБСЭ 6 ліпеня ў Бялградзе.

У рэзалюцыі парлямэнтары заклікаюць Беларусь, у прыватнасьці, вызваліць затрыманых у сувязі са сьнежаньскай дэманстрацыяй, дазволіць палітычным вязьням на сустрэчы з адвакатамі, сваякамі й мэдыкамі ды распрацаваць закон аб СМІ ў адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязацельствамі краіны.

аз