Амэрыканская праваабарончая арганізацыя "Камітэт абароны журналістаў" патрабуе спыніць судовы перасьлед і неадкладна вызваліць Анджэя Пачобута.
"Гэта абуральна, што журналіста ў Эўропе ў ХХІ стагодзьдзі судзяць за зачыненымі дзвярыма толькі за тое, што ён пісаў крытычныя артыкулы пра абранага лідара. З Анджэя Пачобута павінны зьняць усе палітызаваныя абвінавачаньні й вызваліць", — сказаў намесьнік дырэктара арганізацыі Робэрт Махоні.
Пачобут абвінавачваецца на падставе двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі, за што яму пагражае да 4 гадоў турмы. Працяг суду па ягонай справе перанесены на пятніцу.
Вызваленьня Пачобута запатрабавалі ад беларускіх уладаў кіраўніцтва ЭЗ і афіцыйная Варшава. Лёс журналіста таксама абмяркоўваўся на перамовах польскіх уладаў з Баракам Абамам падчас ягонага нядаўняга візіту ў Варшаву.
кр/БелаПАН