Першы транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС - 800 мільёнаў даляраў - адпраўлены ў Беларусь, - паведаміў віцэ-прэм'ер, міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.
„Беларусь учора да вечара выканала ўсе фармальныя абавязаньні, і сёньня (у аўторак) грошы ў дарозе, ужо адпраўленыя з Алма-Аты”, — заявіў Кудрын.
Нагадваем, пагадненьне пра выдзяленьне Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у 3 мільярды даляраў было падпісана 9 чэрвеня ў Менску.
Інтэрфакс/аз