У Маскве беларуская дэлегацыя ў складзе першага віцэ-прэм'ера Ўладзімера Сямашкі й міністра энэргетыкі Аляксандра Азярца абмяркоўвае зь кіраўніцтвам канцэрну „Газпром" умовы продажу „Белтрансгазу”.
Намесьнік старшыні праўленьня „Газпрому” Аляксандар Мядзьведзеў заявіў журналістам, што закранацца будуць ня толькі пытаньні кошту 50% акцыяў беларускага прадпрыемства, але таксама ўмоваў дзеля яго эфэктыўнай працы.
Нагадваем, афіцыйны Менск зьвязвае продаж акцыяў „Белтрансгазу” за 2,5 млрд даляраў ЗША з падпісаньнем газавага кантракту на 2012-2014 гады.
Аднак кіраўнік расейскага газавага канцэрну Аляксей Мілер перасьцярог, што гэткая залежнасьць можа давесьці да тупіку ў перамовах.
Інтэрфакс/аз