• „... А як не заплоцім, адключаць электрычнасьць?..”
  • 27.06.2011

Да канца  панядзелку Беларусь павінна расплаціцца з доўгам за атрыманую расейскую электраэнергію. У адваротным выпадку кампанія "Інтэр РАО ЕЭС"  абяцае спыніць пастаўкі.

Сытуацыя з пастаўкамі расейскай электраэнергіі абвастрылася  на пачатку чэрвеня, калі ў Беларусі паявіліся праблемы з валютай.

Спачатку расейская кампанія скарціла пастаўкі. На мінулым тыдні прадстаўнік кампаніі заявіў пра поўнае спыненьне, але ў выніку правядзеньня  перамоў зь Менскам, расейскі бок прыняў рашэньне адтэрмінаваць спыненьне паставак да панядзелку ўключна.

Дык ці адключаць расейцы сьвятло? На гэтае й іншыя  пытаньні паспрабуе адказаць экспэрт па энэргетычных пытаньнях Тацьцяна Манёнак.

KP