Апошняе слова Анджэя Пачобута ў судзе Ленінскага раёна Горадні перанесена на 5 ліпеня.
Сёньня на слуханьнях у судзе выступілі адвакаты. Яны заявілі, што просяць поўнасьцю апраўдаць Пачобута — па розных прычынах, у тым ліку па прычыне парушэньня ў дачыненьні да іх падабароннага працэсуальных норм падчас распачынаньня крымінальнай справы й сьледства.
Абарона не змагла растлумачыць рашэньне суду аб пераносе працэсу на 5 ліпеня, паколькі самым адвакатам прычыну не растлумачылі.
Судовыя спрэчкі на гэтым завершыліся. У працэсе Пачобута засталося толькі апошняе слова падсуднага й вынясеньне прысуду. На папярэднім паседжаньні пракурор Аляксандр Южык папрасіў суд асудзіць Пачобута да пазбаўленьня волі на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму. Пачобут сваёй віны не прызнае.
кр /БелаПАН