У чатырох судах Менска судзяць затрыманых удзельнікаў чарговай акцыі маўклівага пратэсту. Слуханьні адбываюцца ў судах Маскоўскага, Фрунзенскага, Савецкага й Ленінскага раёнаў горада. Усім затрыманым будзе прад'яўлена абвінавачаньне па артыкуле 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу (дробнае хуліганства).
Падчас учарашніх акцыяў па ўсёй краіне было затрымана каля 250 чалавек, больш за 160 — у Менску. Большасць затрыманых адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
Учарашняя акцыя маўклівага пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" стала ўжо чацьвёртай па ліку.
кр/ БелаПАН