Беларуская міліцыя пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы. Гэтыя меры прымаюцца напярэдадні Дня Незалежнасьці. У сьвяточны дзень да аховы правапарадку будзе задзейнічаны ўвесь менскі гарнізон, уключаючы ўнутраныя войскі. У месцах правядзеньня народных гуляньняў будзе дзейнічаць каля 100 кантрольна- прапускных пунктаў. Таксама будуць створаныя калідоры бясьпекі для хуткай мэдычнай дапамогі.
кр/ctv.by