• Пад Менскам дзейнічаў бардэль для арабскіх мільянэраў
  • 13.07.2011

Супрацоўнікі ўпраўленьня па наркакантролі й супрацьдзеяньні гандлю людзьмі УУС Менаблвыканкама затрымалі 35-гадовага грамадзяніна Бахрэйна. У дачыненьні да яго распачатыя  крымінальныя справы па выкарыстаньні заняткаў прастытуцыяй або стварэньні ўмоў для заняткаў прастытуцыяй.

Іншаземец прыехаў у Беларусь некалькі гадоў таму й зарэгістраваў будаўнічую фірму, якую выкарыстаў для прыкрыцьця злачыннай дзейнасьці. Замест будаўніцтва іншаземец заняўся сутэнёрствам, прычым у вельмі буйным маштабе. Для гэтага ён наймаў пад Менскам два вельмі дарагія катэджы, дзе кліентам аказваліся інтымныя паслугі. Прастытуцыяй займаліся ў асноўным іншагароднія студэнткі сталічных ВНУ.

Паводле інфармацыі праваахоўных ворганаў, за пэрыяд ад ліпеня па кастрычнік мінулага году злачынца зарабіў у Беларусі каля паўмільёна даляраў.

кр/БелаПАН