• Маўклівая акцыя 20 ліпеня
  • 20.07.2011

У сераду ў Менску ды іншых гарадох Беларусі прайшла чарговая, дзявятая па ліку, акцыя маўклівага пратэсту, арганізаваная інтэрнэт-супольнасьцю «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».  Аднак на гэты раз удзельнікаў акцыі было значна  менш, у Менску — да сотні чалавек.  

Паводле розных дадзеных у сталіцы было затрымана ад 30 да 50 чалавек.  Сярод затрыманых - Алена Ліхавід, маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда. Каля 20 чалавек дастаўленыя ў Цэнтральны РАЎС Менска.

На Кастрычніцкую плошчу прыйшоў прэс-сактарат менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. І на гэты раз ён ня змог адказаць на пытаньне журналістаў адносна таго, кім зьяўляюцца людзі ў цывільным, якія затрымліваюць мінакоў. Паводле яго словаў, на 80% гэта прадстаўнікі сілавых ворганаў.

Журналісты падарылі Аляксандру Ластоўскаму яго фотаздымак у рамачцы, зроблены падчас маўклівай акцыі 13 ліпеня на плошчы Якуба Коласа ў Менску. І на гэты раз не абышлося без затрыманьня журналістаў.


Праваабаронцы высьвятляюць дадзеныя затрыманых і іх месца знаходжаньня.

кр/вясна/ эўрарадыё