• Беларускі ўрад пакуль не зьбіраецца адпускаць курсу рубля
  • 23.07.2011

Беларуская эканоміка не гатовая да свабоднага курсу рубля – заявіў учора Міхаіл Мясьніковіч на цырымоніі ўручэньня ўзнагародаў найлепшым прадпрымальнікам 2010 года. Пры гэтым беларускі прэм’ер паабяцаў “выйсьці на адзіны курс рубля на працягу бліжэйшых пары месяцаў” – перадае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН.

Міхаіл Мясьніковіч назваў умовы выхаду на адзіны курс: гэта стварэньне “падушкі бясьпекі” ў выглядзе неабходнай колькасьці золатавалютных рэзэрваў, зьніжэньне дэфіцыту зьнешняга гандлю, “узмацненьне  валютнага рэгуляваньня й кантролю”.

"Мы ніколі не паддадзімся на ўгаворы чыстых імпарцераў і спэкулянтаў і не пакінем беларускі рубель у вольным плаваньні, без інтэрвэнцыяў. Наша эканоміка залежыць ад зьнешняга гандлю, і да гэтага яна яшчэ не гатовая", – падкрэсьліў Мясьніковіч.

 БелаПАН/ап