Сёньня ў Менскім архікатэдральным касьцёле адбылося разьвітаньне з кардыналам Казімірам Сьвёнткам. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, сустракаючы труну на ганку касцёла, сказаў: «Сёння ты вяртаешся ў храм, які адбудаваў, каб назаўсёды зь яго сысці ў неба». Мітрапаліт у гэты момант не стрымаў слёз - перадае газэта «Наша Ніва».
Перад уваходам у Катэдру стаялі пасты спецназа, якія правяралі сумкі кожнага, хто прыйшоў на развітанне з Казімірам Свёнтакам.
Кардынал Казімір Свёнтак памёр 21 ліпеня. Ён стаяў ля вытокаў адраджэння каталіцкага касцёла ў Беларусі.Пахаванне сьвятара адбудзецца ў Пінскай катэдры 25 ліпеня а 12-й гадзіне.
«Наша Ніва»