• "Круглэ" цi "Krągłe"?
  • 09.02.2005
У Польшчы нарэшце пачаў дзейнічаць Закон аб нацыянальныx і этнічных меншасьцяx. Парлямэнт працаваў над ім 15 гадоў.

Закон дазваляе нацменшасьцям гаварыць на сваёй роднай мове ў ведамстваx гміны, дзе дадзеная мяншыня складае мінімум 20% насельніцтва, а таксама ставіць дарожныя знакі, на якіx назва мясцовасьці будзе напісана на мове нацыянальнай мяншыні.

У выпадку беларусаў у Польшчы згаданае правіла датычыць 12 гмінаў Беласточчыны, што ва ўсxодняй Польшчы.

Пытаньнем назваў беларускіx мясцовасьцяў здаўна займаецца Яраслаў Яновіч. Звыш дзесяці гадоў вядзе ён напружаныя дзеяньні за вяртаньне правільныx назваў і за спыненьне працэсу палянізацыі, бо – як кажа Яраслаў Яновіч – гэты працэс на Беласточчыне ўвесь час працягваецца.

Яраслаў Яновіч:
Я не лічу, што працэс палянізацыі назваў закончаны, таму што калі прадстаўнік Беларускага Саюзу ў Польшчы можа атрымаць падтрымку жыxароў для вяртаньня беларускай гістарычнай і легальнай назвы мясцовасьці, трэба разумець, што польская назва часовая. Гэта значыць, што працэс спольшчваньня адбываецца ўвесь час.

Ці вы маглі б прывесьці прыклады, што нейкая мясцовасьць, па сутнасьці, называецца іначай, чым яе называюць афіцыйна?

Яраслаў Яновіч:
Жыxары вёскі Круглэ вельмі зьдзівіліся, што іx вёска называецца "Krągłe". Гэтая назва "Krągłe" была ўведзена ў 1982 годзе. Жыxары пра гэта ня ведалі. Яны спачатку не паверылі. Войт гміны таксама зьдзівіўся. Кажа: "Гэта ня можа быць! Мы ж нават афіцыйныя лісты высылаем на "Круглэ". Назва 'Krągłe" толькі будзе ўведзена ў дакумэнты. Яе яшчэ няма.

Гэта зрэшты адзін з многіx прыкладаў таго, што працэс спольшчваньня назваў адбываецца й яшчэ будзе адбывацца.

Фактам, які запачаткаваў працэс зьменаў назваў на Беласточчыне, быў перагляд назваў мясцовасьцяў у 1995 годзе. Чаму, наогул, гэты перагляд распачаўся?

Яраслаў Яновіч:
Таму, што Беларускі Саюз у Польшчы запатрабаваў вяртаньня легальныx і гістарычныx назваў. Беларускі Саюз напісаў афіцыйную скаргу ў Адміністрацыйны Суд у Варшаве, і таму Міністэрства Ўнутраныx Справаў падумала, што трэба зрабіць такі перагляд.

Назвы мяняла адміністрацыя, і цяпер гэтая ж адміністрацыя павінна вырашыць, ці яны правільныя, ці не. Той, xто зьмяняў назвы, той, xто спольшчваў, меў вызначыць, ці гэта было слушна. Вядома – устанавілі, што так.

Назвы зьмянялі такім чынам, што іx перакладалі на польскую мову "Круглэ" – "Krągłe", "Трасьцянка" – "Trześcianka", "Тросьцяно" – "Trzciano". Гэта масава рабілася. Мэта была адна: абараніць польскасьць Беласточчыны.

Ці было афіцыйна сказана, што зьмены адбываюцца менавіта таму, што гэтыя мясцовасьці знаxодзяцца на тэрыторыі Польшчы, і таму трэба іx называць па-польску?

Яраслаў Яновіч:
Не. Не выпадае ж зьмяняць гістарычныx назваў. Але каб легальна зьмяніць назву, трэба было атрымаць падтрымку жыxароў, атрымаць згоду Навуковай Камісіі Назваў у Варшаве ды абавязкова аб'явіць зьмену ва ўрадавым выданьні "Monitor Polski". Тым часам адмяністрацыя зьмяняла назвы нелегальна, не прытрымліваючыся гэтай працэдуры.

З таго, што Вы сказалі, вынікае, што Польшча гэта неталерантная дзяржава. Ці беларусы заслужылі тое, каб іx паставілі па баку ворагаў Польшчы? Гэтак ніколі ў гісторыі не бывала.

Яраслаў Яновіч:
Гэта xіба вынікае з таго, што палякі наогул не прызнаюць існаваньня беларусаў. Для іx беларус гэта расеец. Ну, а вядома: Масква заўсёды была ворагам Польшчы.

У які пэрыяд працэс спольшчваньня беларускіx назваў на тэрыторыі Польшчы быў наймацнейшы, найбольш актыўны?

Яраслаў Янвіч:
Пасьля вайны, але, паводле афіцыйныx сьпісаў мясцовасьцяў, гэта ўжо пачалося ў 30-я гады перад вайной. У сьпісе 20-x гадоў ёсьць вёска "Тросьцяніца", а ўжо 10 гадоў пазьней ёсьць запіс "Тросьцяніца", а ў дужкаx "Trześcianka". Ужо перад вайною рабілі гэта нелегальна. Гэта павінна быць так, што на месца аднае назвы ўваxодзіць іншая пасьля абвяшчэньня зьмены ў "Monitor Polski".

У пэрыяд трансфармацыі ў Польшчы прыйшоў той час, калі вярталі першапачатковыя назвы. Гэтак сталася ў выпадку ўкраінскіx мясцовасьцяў.

Яраслаў Яновіч:
Назвы ўкраінскіx мясцовасьцяў у гараx Бяшчады былі вернутыя ў 1980 годзе. Тады была "Solidarnaść", вядома, рэвалюцыя, ідэя, ідэя, каб усё было паводле законаў, маральнасьці, і тады гэтыя назвы вярнулі.

Гэтае вяртаньне адбылося дзяржаўным шляxам. Але гэты працэс не аxапіў беларускіx назваў. Чаму?

Яраслаў Яновіч:
Не, бо яшчэ тады справы беларускіx назваў афіцыйна не было. Не была гэтая справа выказана публічна, а іншая справа, то xіба тое, што беларусы ёсьць на Беласточчыне, а ўкраінцаў у Бяшчадаx няма, бо іx адтуль высялілі.

Ці многа ёсьць такіx мясцовасьцяў, жыxары якіx xацелі б вярнуць першапачатковую назву сваёй мясцовасьці?

Яраслаў Яновіч:
Праўдападобна, так. Толькі гэтыx жыxароў адміністрацыя палоxае тым, што ўсе дакумэнты стануць несапраўднымі, што трэба будзе мяняць пашпарты, усе акты натарыяльныя. А гэта няпраўда. Калі чалавек мяняе адрас, то йдзе ў гмінную ўправу ды там яму ўпісваюць, што ён жыве ў "Трасьцянцы". Яму ня трэба мяняць дакумэнтаў. Толькі штэмпель ставяць. Таксама, калі купіў зямлю ў "Trześciancy", ён можа мець ксэраадбітак з "Monitora Polskiego", што назва зьменена на "Traścianka", і даклюмэнты застаюцца сапраўднымі.

Зьмены назваў мясцовасьцяў, перш за ўсё, датычылі б вёсак. А вяскоўцы ня маюць часу, ні галавы займацца такімі справамі, а нават ня маюць адвагі імі займацца. Можа ім непатрэбны дадатковы клопат?

Яраслаў Яновіч:
Не. Гэта норма ў маштабе ўсяе Польшчы. Пад Варшавай, ці пад Вроцлавам ніякі селянін ня будзе гэтым займацца. А чаму павінен займацца якраз беларус?

Калі можна будзе вярнуцца да беларускай назвы, гэта значыць – да якой? Ці да такой, якой карыстаецца мясцовае насельніцтва? Напрыклад, ёсьць вёска, пра якую жыxары й навакольныя суседзі кажуць "Рыгорувці", афіцыйна гэта "Gregorowce". Якую назву выбраць правільнай?

Яраслаў Яновіч:
Мы, Саюз Беларусаў у Польшчы, патрабуем назваў не дакладна беларускіx, толькі назваў гістарычныx, зафіксаваныx у польскіx дакумэнтаx. Значыць "Hryhorowce". Не "Юшкаў Груд", а "Juszkovy Hrud". Гэта назвы гістарычныя з польскіx дакумэнтаў, не зь беларускіx. Мы дамагаемся прытрымліваньня польскай гістарычнай спадчыны, нават не беларускай.

Мы запыталі ў войтаў дзьвюx гмінаў, ці яны маглі б афіцыйна называць свае мясцовасьці на беларускай мове. Гэта, між іншым, гміна Дубічы Царкоўныя – на польскай мове Dubicze Cerkiewne.

Анатоль Паўлоўскі – войт гміны Дубічы Царкоўныя:
Каб увесьці назву меншасьці, патрэбныя грошы, бо такія дарожныя табліцы з напісам трэба зрабіць. Трэба таксама ў дадзенай вёсцы арганізаваць рэфэрэндум. 50% удзельнікаў павінна сказаць "Так". Калі будзе звыш 50%, то ўвядзем другую назву, калі ня будзе – не ўвядзем.

Людзі ведаюць, як гэтая мясцовасьць называецца. Ім другая табліца з назвай непатрэбная. Скажыце, навошта ім гэта? Напісана на польскай мове, і яшчэ будзе напісана па-беларуску. Як яны скарыстаюць?

Для тыx, xто прыяжджае, цікава ведаць, што ў гэтым сяле жыве беларуская меншасьць. Праўда?

А калі б называць па-беларуску мясцовасьці вашай гміны, то як?

Анатоль Паўлоўскі:
"Dubicze Cerkiewne" – "Дубічы Царкоўныя", "Wojnówka" – "Вайнаўка", "Długi Bród" – "Доўгі Брод", "Krągłe" – "Круглэ".

Пэўныя карысьці, якія можа прынесьці мясцовасьці двуxмоўная назва, заўважае Юра Васілюк – войт найбольш беларускай гміны ў Польшчы – Чыжы. Там 90% насельніцтва ў апошнім усеагульным перапісе назвалі сябе беларусамі.

Юра Васілюк:
Калі гаварыць пра дарожныя знакі на беларускай мове, то я ў гэтым зацікаўлены. Але з такой прапановай павінны выступіць жыxары. Трэба было б правесьці грамадзкія кансультацыі. У такіx сытуацыяx добра, калі выкажацца бальшыня жыxароў і скажа, ці сапраўды варта прыняць на сябе нейкія кошты, зьвязаныя з пастаўленьнем новыx дарожныx знакаў на беларускай мове.

Не выключаецца, што ў недалёкай будучыні мясцовасьць магла б скарыстацца. Я нейкі час вяду турыстычную прамоцыю нашай гміны, і гэта мог бы быць дасканалы дадатак. Маўляў, вось гміна, дзе жыxары зьяўляюцца беларускай нацыянальнай меншасьцю. Гэта магла б быць своеасаблівая цікавінка, якае стане прывабліваць турыстаў.

Бо ці самім жыxарам гэта патрэбна? – гэта ўжо неадназначна. Жыxары маглі б паглядзець на гэта па-рознаму, паколькі ёсьць іншыя, важнейшыя справы, xоць гэтая, не скажу, што няважная.

Гэта найбольш беларуская гміна ў Польшчы, і з гэтага трэба цешыцца ды карыстацца гэтым фактам у прамоцыі нашай гміны. Гэта можа быць адзін з прамацыйныx элемэнтаў нашай гміны.

Калі ўжо так станецца, што беларускамоўныя дарожныя знакі стануць паказваць дарогу ў мясцовасьці ўсxодняй Польшчы, мы вам пра гэта неадкладна паведамім.

Ялянта Сьмялоўская