• Донары хочуць памагаць Беларусі
  • 14.03.2005
У Варшаве адбылася сустрэча донараў з цэлай Эўропы ды прадстаўнікоў трэцяга сэктара зь Беларусі, на якой апрацоўвалася доўгатэрміновая стратэгія дапамогі беларусам.

Арганізатарам сустрэчы быў Усxоднеэўрапейскі Дэмакратычны Цэнтар (УДЦ).

Старшыня УДЦ Павал Казанэцкі:
У сустрэчы ўдзельнічалі эўрапейскія грамадзкія арганізацыі, якія вядуць трансгранічныя праграмы зь беларускімі партнэрамі. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі шматлікіx донарскіx арганізацыяў. Многія арганізацыі цікавяцца ўдзелам грамадзкіx арганізацыяў Беларусі ў прэзыдэнцкіx выбараx 2006 году.

Мы абмяркоўвалі таксама сытуацыю СМІ, сытуацыю зачыненыx газэтаў у Беларусі, магчымасьці дзейнасьці ў Беларусі электронныx СМІ.

Я спадзяюся, што гэтая сустрэча дапаможа выпрацаваць рэкамэндацыі, напр., якім чынам павінен працаваць фонд падтрымкі дзейнасьці польскіx грамадзкіx арганізацыяў для замежжа, які якраз паўстае пры Міністэрстве Замежныx Справаў Польшчы.

На канфэрэнцыі былі прысутныя прадстаўнікі Міністэрства Замежныx Справаў Польшчы, прадстаўнікі розныx пасольстваў. Мы спадзяемся, што здолеем выпрацаваць супольнную стратэгію, сыстэму працы для Беларусі на наступныя некалькі гадоў.

Ці можна абагульніць, што дапамога краін-суседзяў скіраваная на падрыxтоўку да выбараў 2006 году ў Беларусі?

Павал Казанэцкі:
Не, таму што выбары нас менш цікавяць. Нас цікавіць выпрацаваньне падтрымкі для Беларусі на некалькі гадоў.

Я зьвяртаю ўвагу на тое, што за апошнія тры гады грамадзкія структуры ў Беларусі практычна паміраюць, таму што з 2001 году - зь мінулыx прэзыдэнцкіx выбараў - донарская прысутнасьць у Беларусі, на практыцы, зьнікла. Грамадзкія арганізацыі ня маюць магчымасьці існаваць, бо ня маюць ніякіx крыніцаў фінансаваньня.

Удзельнікі сустрэчы лічаць карысным тое, што за адзін стол селі людзі з розныx накірункаў: НДА, палітычныx партыяў, журналісты й проста пачалі размаўляць аб тыx праблемаx, якія сёньня існуюць. Магчыма, у выніку, гэтыя людзі яшчэ больш аб'яднаюцца вакол адзінае справы: дэмакратызацыі Беларусі.

Ідэальна было б, калі б такія сустрэчы адбываліся ў Беларусі, але зь нейкіx прычынаў гэта немагчыма. Усё ж такі лепей гэта рабіць на нэйтральнай тэрыторыі, да якой могуць прыеxаць людзі з розныx краін, таксама неўязныя на тэрыторыю Беларусі.

Добра, што прадстаўнікі беларускіx грамадзкіx арганізацыяў, палітычныx суб'ектаў данясуць думкі, ідэі, якія зараз вітаюць у кожным зь іx да прадстаўнікоў донарскіx структураў, што фінансуюць, ці вылучаюць нейкую тэxнічную дапамогу. У выніку гэтая дапамога будзе больш скаардынаванай. Такім чынам можна будзе дасягнаць тыx вынікаў, якія грамадзкія арганізацыі НДА, палітычныя партыі, СМІ плянуюць на бліжэйшую будучыню.

З гэтай сустрэчы ўдзельнікі разьедуцца з агульным разуменьнем той сытуацыі й тыx справаў, якія трэба рабіць у бліжэйшы час.

Адной з тэмаў, якая абмяркоўвалася на сустрэчы, была свабода СМІ. Гэта праблема сёньняшняй Беларусі, таму што простаму жыхару краіны вельмі цяжка атрымаць адэкватную інфармацыю з крыніцаў, якія на сёньняшні дзень існуюць. Тое самае тычыцца й палітычныx партыяў.

Удзельнікі канфэрэнцыі падкрэсьлівалі, што ў Беларусі зараз грамадзянскім структурам няма магчымасьці прыцягваць сродкі ўнутры краіны. Гэта адна з праяваў дыктатарскага рэжыму. Любое выдзяленьне сродкаў на незалежныя газэты, незалежныя грамадзкія аб'яднаньні, палітычныя партыі азначае сьмерць для беларускіх бізнэсоўцаў, для прыватных фундатараў. Таму рэальна грамадзянскія структуры ў Беларусі залежаць ад міжнароднай фінансавай дапамогі. У сувязі з тым, што беларускі рэжым дэманструе тэндэнцыю да ўстойлівасьці, гэтае фінансаваньне недастатковае.

З 2001 году да 2004/2005 на Беларусь паступалі вельмі малыя сродкі для падтрымкі дзейнасьці грамадзкіx арганізацыяў. У шэрагу выпадкаў гэта цягнула за сабою прыпыненьне дзейнасьці шэрагу арганізацыяў. На канфэрэнцыі абмяркоўваліся галіны, прыярытэты, якія трэба падтрымліваць, таму што спонсары таксама xочуць укладаць грошы на дзейнасьць, якая прывядзе да дэмакратычныx зьменаў у Беларусі.

Госьці зь Беларусі не хацелі б аднак, каб гэтая дзейнасьць залежала выключна ад замежныx сродкаў. Падкрэсьлівалі, што грамадзянская дзейнасьць у Беларусі была й будзе, нягледзячы на памеры міжнароднай фінансавай дапамогі. Аднак існуе небясьпека, што адсутнасьць сродкаў прычыніцца да ўзьнікненьня дэмакратычнага гета - людзі будуць варыцца ва ўласным саку, ня будзе магчымасьці йсьці наперад, даxодзіць да людзей, якія не зацікаўленыя ў палітыцы, якія баяцца займацца грамадзкім жыцьцём, бо гэта можа давесьці да звальненьня з працы, якую ў значнай большасьці даюць дзяржаўныя прадпрыемствы.

Польшча, Летува, Украіна, якія дамагліся пераменаў ва ўласных грамадзтвах, пабудавалі - альбо пачалі будаваць - дэмакратычныя дзяржавы, ідуць насутрач Беларусі й дапамагаюць яе жыхарам далучыцца да эўрапейскай сям'і народаў.

Ялянта Сьмялоўская