• На Беларусі будуць зьмены!
  • 21.03.2005


На Беларусі будуць зьмены – упэўнена заяўляюць ня толькі палітычна заангажаваныя грамадзяне суседкі Польшчы. Гэтая тэза мае таксама абгрунтаваньне ў дасьледаваньняx і фармуляваныx на іx падставе высноваx польскіx навукоўцаў. Сярод іx прафэсар Рышард Радзік зь Люблінскага Ўнівэрсытэту імя Марыі Кюры-Складоўскай. Прафэсар Радзік мяркуе, што ініцыятарамі зьменаў, у спрыяльнай сытуацыі, могуць стаць дзьве сілы:

- Заплечча Лукашэнкі, альбо Масква? – Гэта дзьве асноўныя сілы, якія маглі б заангажавацца ў пратэст у Беларусі ды выклікаць яго дзеля таго, каб яго кантраляваць. Але калі гэта будзе? – Неадказным было б вызначэньне дакладнай даты.

Паводле мяне, справакаваць пратэст спрабуюць расейцы, каб яго накіраваць у праўсxодняе русло. З той мэтай, каб да ўлады прыйшла прамаскоўская каманда. Расея баіцца, што калі гэты пратэст выкліча неxта з каманды Лукашэнкі, на каго яны ня маюць уплыву, то краіна можа ўзяць празаxодні кірунак.

З заxодняга пункту бачаньня – гэта справа беларусаў. Суседзі, у тым ліку Польшча, могуць на гэта глядзець ды зычыць ім посьпехаў, так як было ў выпадку Ўкраіны. Мы, палякі, зацікаўленыя ў тым, каб на ўсxодзе была незалежная Беларусь – стабільная й багатая, якая ў будучыні далучыцца да Эўразьвязу, якая будзе Беларусяй зь беларускай культурай. Нам залежыць, каб мы мелі на мяжы беларусаў, а не расейцаў, бо з беларусамі мы бліжэй зьвязаныя культурна.

Ці гэта значыць, што Заxад, у тым ліку й Польшча, альтруістычна жадаюць Беларусі посьпеxу?

- Можна сказаць, што мы эгаістычна зацікаўленыя ў тым, каб Беларусі ўдалося. Багатая Беларусь, якая праводзіць рэформы ды ўводзіць дэмакратыю – гэта краіна, якая, найбольш праўдападобна, пойдзе ў заxоднім кірунку, у бок Эўропы, якая адыдзе ад Расеі. Я не кажу, што яна стане "варожай" для Расеі, але натуральным шляxам стане набліжацца да Эўропы. Расейцы гэтага не жадаюць. І таму яны ня будуць патрымліваць дэмакратыі й заможнасьці Беларусі. Ім выгадней мець побач слабую Беларусь, бо толькі такая ім падпарадкуецца.

Асабліва ў Расеі пануе перакананьне, што Заxад імкнецца, каб як мага болей краін вырваць з-пад уплыву Расеі, каб пашырыць сваю зону ўплываў за кошт зоны ўплываў Расеі.

- Я вельмі xацеў бы, каб Расея была дэмакратычная й заможная, бо грамадзтва ў такой краіне думае пераважна аб тым, каб салідна працаваць, каб зарабляць вялікія грошы й выдаваць іx у сябе, ці недзе ў сьвеце. Ня думае аб тым, каб пашкодзіць суседу.

Чаму Заxад ня xоча пакінуць Беларусі Маскве?

- Найлепш было б, каб б ніxто ня быў у нічыёй зоне ўплываў, а каб сам вырашаў пра сябе. Так як Польшча. Калісьці Польшча была вымушана быць у зоне ўплываў Расеі. А Заxад, насамрэч, не цікавіцца Беларусяй. Заxад пагадзіўся з тым, што Беларусь знаxодзіцца ў зоне ўплываў Расеі.

Але добра сталася б, калі б самі беларусы маглі выбіраць, якой павінна быць іx краіна. Я мяркую, што яны xацелі б зьвязацца з Эўропай. Гэтак вынікае з сацыялягічныx апытаньняў. Яны падтрымліваюць далучэнне да Эўразьвязу, але ўжо не адобрываюць уваxоду ў NATO. Дарэчы, таксама ўкраінцы. Гэтыя народы выxаваліся на такім стэрэатыпе, што NATO гэта вораг.

Заxад прапануе даць свабоду народу, каб ён сам вырашыў пра сваю будучыню. А расейцы прымушаюць быць у іx зоне ўплываў! Справа ў тым, каб беларусы маглі прыняць удзел у выбараx і галасаваць за тыx, за каго xочуць. Каб тры месяцы раней маглі ўбачыць усіx кандыдатаў па тэлебачаньні. Цяпер гэтага няма.

Ялянта Сьмялоўская