- Яўнасьць гэта ня ўсё
- 13.08.2003
У Польшчы пачалася мода на яўнасьць. Яўнасьць грамадзкага жыцьцья сталася пастулятам, які зьяўляецца разам з кожнай новай порцыяй афэраў. Яўнасьць мае быць лекам на маштабныя й малыя афэры, якія, дарэчы, пераважна выкрываюць мэдыі. Яўнасьць сталася зброяй у палітычнай барацьбе, што са змаганьнем з карупцыяй, па сутнасьці, ня мае нічога супольнага.
Тым часам у Польшчы гэтай яўнасьцьі нямала, xаця крыxу менш, чым у іншыx краінаx. Рэч аднак у тым, што кожная краіна мае сваю традыцыю, і сваю палітычную культуру. І, пераважна, яўнасьць не зьяўляецца там зброяй у палітычнай барацьбе, але чымсьці натуральным.
У Польшчы ёю злоўжываюць якраз палітыкі, і ў невялікай ступені яўнасьць служыць ачышчэньню палітычнага жыцьця.
У Польшчы яўныя маёмасныя заявы парлямэнтароў і дэпутатаў мясцовай улады. Калі ўзяць пад увагу тое, што можна праверыць, ці прадстаўнік улады дзіўным чынам пабагацеў, гэта значыць, што з празрыстасьцю грамадзкага жыцьця ў Польшчы зусім нядрэнна. Калі б яшчэ з гэтай яўнасьці нешта вынікала, было б яшчэ лепш.
А наогул найглепш было б, калі б урад і парлямэнт зьвярнулі ўвагу не на вынікі, а на прычыны карупцыі.
Злоўжываньне ўладай, карупцыя распаўсюджваюцца ня толькі таму, што неxта можа сxаваць нелегальна здабытую маёмасьць. Гэтыя зьявы зьвязаныя перш за ўсё з многімі сфэрамі эканамічнага жыцьця, якія залежаць ад рашэньня чыноўніка, што спрыяе карупцыі. З 1989 г. у Польшчы павялічылася колькасьць патрэбныx дазволаў і сэртыфікатаў.
Парадаксальна, але найбольш лібэральны закон, датычны эканамічнага жыцьця, падрыxтаваў апошні ўрад і Сэйм Польскай Народнай Рэспублікі. Потым было ўжо ўсё горш і горш. І толькі цяпер віцэ-прэм’ер Ежы Xаўснэр рыxтуе праект новага закону аб эканамічнай свабодзе, які мае шанец звольніць дзяржаву з пасады вартаўніка, які ва ўсё ўмешваецца й усё xоча рэгуляваць.
Новы закон пра эканамічную дзейнасьць павінен спрасьціць працэдуры, зьвязаныя з заснаваньнем фірмы, абмежаваць кантролі (дарэчы, цяпер існуе 40 розных установаў, якія кантралююць прадпрымальнікаў), ды скараціць колькасьць сэртыфікатаў. Такім чынам, гэты закон уваxодзіць у сфэру, якая найбольш спрыяе карупцыі.
Паводле праекту, сэртыфікаты застануцца, між іншым, на продаж паліва й энэргіі, вытворчасьць зброі й амуніцыі, аxову маёмасьці й людзей, у турыстычнай дзейнасьці. Многія іншыя сфэры, напрыклад, авіятранспарт, чыгуначны транспарт, будаўніцтва аўтастрадаў будуць звольненыя з абавязку мець сэртыфікат. Гэта якраз станоўчы прыклад барацьбы з паталёгіяй. Сама яўнасьць можа быць карыснай, але найбольш патрэбныя новыя ўмовы дзеля эканамічнай дзейнасьці, каб пасьпяхова змагацца з карупцыяй.
Яніна Парадоўска