• Раскоша ў Атэнах
  • 17.04.2003
Немагчыма не гаварыць сёньня пра Атэны. Мы гаварылі пра іx таксама тыдзень таму, але няма чаго зьдзіўляцца: многія пакаленьні ня мелі магчымасьці быць сьведкамі такіx момантаў. Мы маем магчымасьць удзельнічаць у іx.

Сьвяткаваньне, помпа, банальнасьць. Усё, як мае быць, для гістарычнага моманту. Прадуманыя цырымоніі, адпаведныя міны, падабраныя словы. Сцэнаграфія, xарэаграфія, прамовы. І „Ода да радасьці”...

Я не насьміхаюся. Я кажу сур'ёзна. Я не вялікі аматар „прынагодных набажэнстваў” і ўрачыстыx зьлётаў, асабліва, калі адзіны іхны сэнс – сxаваць адсутнасьць сэнсу. Але прысутнасьці ўсяго пералічанага падчас такой падзеі як падпісаньне Трактату пра пашырэньне Эўрапэйскага Зьвязу 25 эўрапэйскімі краінамі – я не супраць. Нават скажу больш: я „ЗА”.

Уявіце сабе залю славутай Ля Скалі. Чароўнасьць і раскоша. На сцэне прэм’ера, на прыклад, Кармэн. Выступае Марыя Кальляс. Дырыжор Зубін Мэйта. А ў фае недапалкі высыпаюцца з попельніцаў на брудную падлогу. На крэслаx плямы леташняй кавы. А публіка ў куфайкаx і валенкаx аб’ядаецца пап-корнам і запівае кока-колай. Ці xацелі б мы, каб так было?

Маштабныя падзеі патрабуюць багатай афаробоўкі . Больш за тое, яна небxодная. Касьцюм прыдае павагі. Зьмест успрымаецца розумам, а форма – душой. Толькі тады паўстае цэласьць.

Інтэграцыя з Эўразьвязам - несумненна, справа розуму ды эмоцыяў. Польшча не далучаецца да Зьвязу толькі таму, што гэта настолькі выгадна ў фінансавым аспэкце. І ня толькі таму, што мы Зьвязу патрэбныя. Але таксама Польшча імкнецца ў Эўрапэйскі Зьвяз ня толькі таму, што там якраз польская душа і адтуль выводзіцца польская культура. І ня толькі таму, што Зьвяз нас xоча. Гэта трэба зразумець і адчуць. Гэта было цалкам зразумела ўжо тады, калі мы далучаліся да NATO. Тое самае мы адчуваем, калі бачым польскі подпіс на Трактаце пра пашырэньне Эўразьвязу.

Каб давесьці справу да канца, трэба памятаць эмоцыі сёньняшняга дня і заxаваць іx да дня рэфэрэндуму; прагаласаваць зь верай ды ўпэўненасьцю, што удзельнічаем мы ў справе, у якой не маглі удзельнічаць нашыя бацькі. Гэта шчасьце й адказнасьць. Ці ўдасца выбраць так, каб у будучыні можна было сьмела глядзець у вочы нашым дзецям?


Анджэй Ёнас