- Апазыцыянэраў і сябраў СПБ выклікалі ў ваенкамат
- 26.04.2006
Некаторыя беларускія апазыцыянэры атрымалі позвы ў раённыя ваенкаматы на сёньняшні дзень. Значная лічба гэтых асобаў лічыць, што гэта зьвязана з Чарнобыльскім шляхам. Так адбываецца ў Горадні. У ваенкамат пакліканы актывіст Саюзу палякаў Беларусі - Тадэвуш Гавін. Міліцыі не ўдалося ўручыць позвы Анджэю Пачобуту й Анджэю Пісальніку.
Мы размаўляем зь дзеячам СПБ Анджэем Пісальнікам. Скажыце, хто атрымаў позвы й што гэта значыць?
А. Пісальнік: Гэта датычыць ня толькі сябраў СПБ, але ўсіх людзей, якія зьвязаныя з апазыцыйнымі структурамі. Ёсьць адмысловы сьпіс людзей, якіх выклікаюць у ваенкамат. Ён супадае са сьпісам тых, каго арыштоўвалі падчас выбараў. Улады такім чынам спрабавалі не дапусьціць, каб людзі з Горадні паехалі на Чарнобыльскі шлях. Сёньня ў ваенкамаце апынуўся ганаровы страшыня Саюзу Тадэвуш Гавін. З маіх інфармацый, у траўні яго забяруць на зборы.
Ці дзеячы СПБ зьбіраліся на Чарнобыльскі шлях?
А. Пісальнік: Зь дзеячаў СПБ ніхто не зьбіраўся ехаць у Менск. Улады ўвесь час перабольшваюць палітычную ролю Саюзу, які зьяўляецца непалітычнай арганізацыяй. Мы безупынна пра гэта гаворым. Калі нехта й хацеў паехаць, то гэта выключна прыватная ініцыятыва. Як журналіст туды паехаў Анджэй Пачобут. Але для ўладаў няма розьніцы.
Акрамя Тадэуша Гавіна яшчэ хто-небудзь атрымаў позву ў ваенкамат?
А. Пісальнік: Да мяне ўчора ўвечары прыходзіў міліцыянт, пэўна, хацеў даручыць позыў, але мяне не было дома. Відавочна, мяне таксама хочуць выклікаць. Можа яны ўпэўняцца, што я ў Горадні, а ня ў Менску, і нічога ня будзе. Яшчэ спрабавалі даручыць позыў Анджэю Пачобуту й іншым сябрам Саюзу палякаў Беларусі.
Чаму менавіта Гавін, якую пазыцыю ў СПБ ён займае?
А. Пісальнік: Ад нейкага часу ён не прымае актыўнага ўдзелу ў жыцьці СПБ. Але гэта чалавек зь вялікім досьведам, кожны можа прыйсьці да яго параіцца. Ён зьяўляецца сымбалем польскага адраджэньня. Не таямніца, што Гавін знаходзіцца ў блізкіх адносінах зь Мілінкевічам. Гэта й паслужыла прычынаю.
Анджэй Пачобут мяркуе, што дата пакліканьня Гавіна на дадатковую ваенную службу невыпадковая. У чэрвені ў Беларусі адбудзецца фэстываль культур розных нацыянальнасьцяў. Імпрэзу шыкуюць беларускія ўлады. Саюз палякаў Беларусі пратэстуе супраць правядзеньня гэтага мерапрыемства. Улада такім чынам хоча запабегчы магчымым пратэстам. Як падкрэсьліў Пачобут, ён ня зьдзівіцца, калі польскіх актывістаў забяруць у войска.
Алена Пытэль, Марцін Сьмялоўскі