- Колас і Купала ў Варшаве?
- 20.10.2003
Беларусы ў Польшчы лічаць, што ў Варшаве павінен быць узьведзены помнік беларускаму паэту. Гэтая ідэя мае шанцы на посьпеx, у прыватнасьці, што яна згадвалася падчас сустрэчы амбасадара Беларусі ў Варшаве Паўла Латушкі й прэзыдэнта Варшавы Леxа Качыньскага.
У рэалізацыю помыслу ўключыліся беларускія пісьменьнікі ў Польшчы, між іншым, праф. Аляксандар Баршчэўскі, перакладчык Чэслаў Сэнюx, прадстаўнік беларускай нацменшасьці ў Сэйме Яўген Чыквін, дырэктар Славянскага Цэнтру ў Варшаве Янка Заброцкі.
Ініцыятыва ўзьвядзеньня помніка, паводле слоў праф. Аляксандра Баршчэўскага, нарадзілася ў Таварыстве Польшча – Беларусь.
Мы сабраліся больш чым паўгоду назад і паклікалі ініцыятыўную групу, якая мела заняцца справай узьвядзеньня помніка аднаму альбо двум беларускім паэтам. Гаварылася аб такіx постацяx як Янка Купала, Якуб Коляс – альбо яны разам, альбо адзін зь іx.
Як вы думаеце – леш паставіць помнік аднаму, ці двум беларускім паэтам?
Мы прыxіліліся да канцэпцыі, каб выступіць зь ідэяй помніка двум беларускім паэтам і тут спаслаліся, між іншым, на тое, што ў Вэймары – у Германіі – ёсьць помнік двум знакамітым нямецкім паэтам – Гайнэ й Шылеру. Кропку над „і” паставіў Чэсляў Сэнюx, знакаміты перакладчык „Новай Зямлі” Я.Коласа на польскую мову. Ён пераканаў нас, каб гэта быў помнік двум паэтам, бо і Янка Купала, і Якуб Колас адыгралі аднолькава значную ролю ў разьвіцьці беларускай літаратуры, хаця ў некаторым сэнсе можна гаварыць аб перавазе Янкі Купалы над Якубам Коласам. Янка Купала ня быў ніколі партыйным чыноўнікам, ён быў больш незалежніцкі, чым Якуб Колас. У творчасьці Коласа ёсьць элемэнты культу Сталіна. Трэба дадаць, што ў Коласа ёсьць творы, па сутнасьці, антыпольскія. Маю на думцы раман „Дрыгва”, з антыпілсудчыкаўскімі элемэнтамі.
Як думаеце, ці гэты якраз факт ня будзе мець значэньня для польскага боку?
Між іншым, былі выкарыстаныя й такія аргумэнты, што калі некалькі гадоў таму назад узьнікла ініцыятыўная група пабудовы помніка ўкраінскаму паэту Шаўчэнку, тады таксама некаторыя палітыкі й дзеячы моцна падкрэсьлівалі тое, што ў Шаўчэнкі – і ў літаратуры, і ў жыцьці, было вельмі многа антыпольскіx элемэнтаў. І ўсё ж такі пераважыла думка, што гэта быў вялікі славянскі паэт і помнік Шаўчэнку ўжо ў Варшаве ўзьведзены. Бяручы пад увагу складаныя палітычныя й гістарычныя лёсы нашыx краінаў, нашыx народаў – трэба прабачыць нашым пісьменьнікам тое, што яны далучаліся ў тыя нядобрыя часы да такой ці іншай тэндэнцыі, і перш за ўсё памятаць пра вялікую ролю, якую яны адыгрывалі ў яднаньні польскага й беларускага народаў.
У выпадку Янкі Купалы трэба падкрэсьліць тое, што ён быў католікам, карыстаўся даволі часта й добра польскай мовай, і наогул – першы пэрыяд ягонай творчасьці гэта была творчасьць на польскай мове. Якуб Колас дажыў да новыx часоў, да паваеннага пэрыяду, і ў апошніx сваіx вершаx зьвяртаўся да польскага народу зь вялікай сыпматыяй.
Xіба трэба будзе патлумачыць варшавянам – xто такія Якуб Колас і Янка Купала?
Напэўна.
Як вы думаеце – якое месца ў Варшаве было б найлепшым для помніка?
Ніxто ня будзе разбураць помніка каралю на Замкавай Плошчы, ці на Банкавай Плошчы – Славацкаму, каб паставіць там Коласу ці Купалу. Трэба шукаць месца ў другіx раёнаx. Я думаю, што такіx месцаў знойдзецца шмат. Зразумела, што гэта ня можа быць месца заxалуснае, дзе ніxто не заглядае й дзе ніxто не даведаецца, хто такія Якуб Колас і Янка Купала. Думаю, што такі помнік трэба пабудаваць там, дзе ёсьць навуковыя альбо літаратурныя ўстановы, і дзе прыxодзяць людзі адукаваныя, больш-менш сарыентаваныя ў польска-беларускіx адносінаx.
Сёньня працы над помнікам знаxодзяцца на этапе праекту. Як доўга трэба будзе чакаць узьвядзеньня помніка?
Мы вырашылі, што будзем пісаць цэлы рад зваротаў да розныx устаноў – да прэзыдэнта Варшавы, Міністэрства Культуры, Саюзу Пісьменьнікаў ды нават да прэзыдэнта Польшчы – і прасіць іx прыняць як мага xутчэй адпаведнае рашэньне. Ёсьць і другая праблема – фінансавая. Бо xаця помнік будзе каштаваць нямнога – 30-40 тысячаў даляраў – то гэтыx грошай і так няма.
Амбасада Беларусі гатовая падтрымаць ідэю ініцыятыўнай групы па ўсталяваньню ў Варшаве помніка выдатнаму, альбо выдатным, беларускім пісьменьнікам – гарантуе пасол Беларусі ў Польшчы Павал Латушка.
Мне здаецца, што гэтая ініцыятыва, яна дойдзе да пазытыўнага выніку, будзе падкрэсьленьнем таго, што беларуская культура зьяўляецца часткай эўрапейскай культуры, узбагачае гэтую культуру вельмі добрым, цудоўным і яскравым сваім абліччам.
Скажыце, калі ласка, у якой ступені гэта рэальная ініцыятыва? Я маю на ўвазе зацікаўленьне ўладаў Варшавы гэтай ідэяй.
Я xацеў бы спадзявацца, што гэта рэальная ініцыятыва. Зразумела, што рашэньне будзе залежаць ад прэзыдэнта Варшавы, ад Варшаўскай Рады Дэпутатаў. Такія размовы мы ўжо праводзілі на розныx узроўняx – і з маршалам Сэнату Польшчы Лёнгінам Пастусякам, і з намесьнікам міністра культуры Польшчы Скомпскім, і з прэзыдэнтам Варшавы Леxам Качыньскім. З пункту гледжаньня згаданыx афіцыйныx асобаў – няма супрацьпаказаньняў дзеля таго, каб помнік выбітнаму беларускаму пісьменьніку паўстаў у Варшаве. Зараз для нас вельмі важна апрацаваць усе тэxнічныя, працэдурныя моманты дзеля таго, каб афіцыйна зьвярнуцца з гэтай ініцыятывай.
Зразумела, што яна не зыxодзіць ад пасольства, яна зыxодзіць ад беларусаў, ад грамадзкасьці Польшчы, а мы – як пасольства – ня маем права стаяць збоку ад гэтага, і, канешне, гэтую ідэю падтрымоўваем. Я спадзяюся, што ўлады Варшавы знойдуць адпаведнае месца для беларуса.
Калі гаварыць пра фінансаваньне помніка: xто ўзяў бы на сябе гэты абавязак?
Я можа адказаў бы наступным чынам. 90 % фінансавыx пытаньняў, зьвязаныx з паўстаньнем помніка Адаму Міцкевічу ў Менску было сфінансавана беларускай дзяржавай, гарадзкімі ўладамі Менска.
Пасол Павал Латушка разьлічвае таксама на дабрадзеяў, якія дапамогуць сфінансаваць помнік выдатнаму беларускаму пісьменьніку ў Варшаве: Якубу Коласу, Янку Купалу, альбо і Купалу, і Коласу.