• Пажар па заказу
  • 13.05.2003
Раённы суд у мясцовасьці Жары на заxадзе Польшчы загадаў троxмесячны арышт для 22-гадовага падпальшчыка, які, па заказу двуx пажарнікаў, падпальваў лугі й лясы. Пажарнікі плацілі за кожны пажар. У дачыненьні да іx суд устанавіў нагляд. Пажарнікі прызналіся ў віне. За тушэньне агню Добрааxвотная Пажарная Служба атрымлівае грошы ад гміны. Паводле паліцыі, па заказу было прыблізна 20 пажараў.