• Палякі з Сапацькіняў
  • 23.05.2003
Калі напрыканцы 80-х і пачатку 90-х гадоў у Беларусі адраджалася беларуская нацыянальная тоеснасьць, у Сапацькінях пачала адраджацца польскасьць. Цяпер жыхары распаложанага пры мяжы з Польшчай і Летувой гарадка зь неспакоем чакаюць увядзеньня польскім бокам візавага абавязку. Яны баяцца, што пачнуць успрымацца як беларусы - піша ў прэстыжным выданьні “Rzeczpospolita” Анджэй Пісальнік.

Каб пераканацца аб прыхільнасьці мясцовых жыхароў да польскасьці, дастаткова прыехаць у паўтаратысячны гарадок і паглядзець назвы вуліцаў. Насуперак абавязваючай ў Беларусі беларуска-расейскай двухмоўнасьці, назвы вуліцаў напісаныя на польскай і на беларускай мовах. Дарэчы, яны гавораць самі за сябе : Гарадзенская, Адама Міцкевіча, Элізы Ажэшка, Генрыка Сянкевіча, ці Яна Паўла Другога - адзіная гэткая вуліца ў Беларусі. Вуліцы памянялі свае назвы ў 1990 годзе па ініцыятыве тагачаснага дэпутата вясковага савету - краязнаўца Тадэвуша Лукуця.

,,Сярод 15 дэтутатаў толькі 4 было камуністамі, астатанюю частку складалі мясцовыя, значыць палякі”- успамінае Лукуць. Таблічкі з назвамі былі надрукаваныя цягам сутак і павешаныя на дамах. ,,Шчыра кажучы, была гэта суцэльная самаволя, таму што вясковы савет ня меў права вырашаць пра зьмену правапісу. Аднак цягам 13 гадоў ніякія ўлады не паважыліся іх зьняць, так што таблічкі вісяць па сёньняшні дзень”- дадаў Тадэвуш Лукуць.

Як у кожнай большай мясцовасьці, у Беларусі ў Сапацькінях на цэнтральным пляцы знаходзіцца помнік Леніну, які час ад часу зьяўляецца мэтай атакаў.
,,Усе ведалі, што рабіла гэта мясцовая моладзь, але ніхто не паказаў вінаватых” - сказаў Анджэй Янулевіч, старшыня мясцовага аддзелу Зьвязу Палякаў Беларусі, настаўнік гісторыі. Паводле яго, факт, што па сёньняшні дзень на помніку паяўляюцца абразьлівыя надпісы на польскай мове, гэта дэманстрацыя адметнасьці мясцовага насельніцтва.

Анджэй Янулевіч - гэта адзін зь нешматлікіх жыхароў, які пасьля вучобы ў Польшчы вярнуўся ў родную мясцовасьць. Між іншым, дзякуючы яму на пачатку 90-х гадоў у Сапацькінях быў заснаваны першы атрад гарцэраў у Беларусі. Апрача таго была створана польская кляса, і польскую мову вывучаюць усе дзеці. Пачуцьцю адметнасьці жыхароў спрыяе памежнае распаложаньне гарадка. Ізаляцыя ад апошняй часткі Беларусі абмяжоўвае міграцыю. Паводле праведзенага ў 1999 годзе перапісу насельніцтва, палякі складаюць рашучую большасьць жыхароў Сапацькіняў – 76%.

Пасьля таго, як два гады таму быў зачынены мясцовы калгас, галоўнай праблемай гарадка сталі беспацоўе й алкагалізм. Яшчэ год таму людзі зараблялі на старых аўтамабілях, якія ўвозілі зь Летувы, але пасьля ліквідацыі бязьвізавага руху й гэта не аплочваецца. Цяпер мясцовыя людзі баяцца, што пасьля ўвядзеньня візаў польскім бокам, яны страцяць магычмасьць карыстацца памежна-прапускным пераходам для пешаходаў, што ліквідуе шанец на больш танныя пакупкі ў Польшчы, а таксама абмяжуе кантакты зь недалёкім Ліпскам.

,,Эфэктыўныя кантакты зь Ліпскам - гэта шанец разьвіцьця Сапацькіняў. Калі яны зьнікнуць, зьнікне й гарадок, ізаляваны ў памежнай зоне” - лічыць Анджэй Янулевіч, дадаючы: ,,Мы павінны карыстацца спрашчэньнямі ў канатктах з Польшчай. Польшча ж памятае пра нас?” – чытаем у прэстыжным выданьні “Rzeczpospolita”.