• Прэм’ерам Ісьляндыі можа стаць лесьбіянка
  • 30.01.2009

Наступным прэм’ер-міністрам Ісьляндыі, хутчэй за ўсё, стане сацыял-дэмакратка Ёханна Сігурдоцьцір. 66-гадовая жанчына больш за 30 гадоў зьяўляецца дэпутатам ісьляндзкага парлямэнту. На дадзены момант яна займае пасаду міністра грамадзкіх справаў.

У Ісьляндыі трываюць перамовы паміж Сацыял-дэмакратычным саюзам і іншымі партыямі. Калі перамовы скончацца пасьпяхова, то Сігурдоцьцір стане часовым прэм’ерам да моманту выбараў, якія адбудуцца на высьпе ў траўні.

Ёханна Сігурдоцьцір распачынала сваю кар’еру у якасьці сьцюардэсы авіялініі IcelandAir. Там яна працавала 11 гадоў. З папярэдняга шлюбу (гетэрасэксульнага) яна мае двое дзяцей.