- Польскі бок ўзбудзіў крымінальную справу па факце тэракту ў Нарвэгіі
- 26.07.2011
Польская пракратура й Агенцтва ўнутранай бясьпекі ўзбудзілі крымінальную справу па факце тэракту ў Нарвэгіі. Сьведкам па справе праходзіць жыхар Уроцлава, у якога нарвэскі тэрарыст набыў хімічныя матэрыялы, прызначаныя для канструкцыі бомбы.
Паводле інфармацыі пракуратуры, сьледзтва не вядзецца супраць канкрэтнай асобы.
Нарвэская паліцыя й спэцслужбы зьвярнуліся да Польшчы з просьбай аказаць падтрымку ў вядзеньні сьледзтва. У выніку аналіза маніфэсту нарвэскага тэрарыста, у якім фігуруе польскі матыў, а таксама ў адказ на просьбу нарвэскіх калегаў, Агенцтва ўнутранай бясьпекі выканала адпаведныя працэсуальныя крокі. Усе сабраныя матэрыялы агенства перадало акруговай пракуратуры ва Ўроцлаве. Учора пракратура пачала крымінальную справу ў адпаведнасьці з артыкулам 171 § 1 KK.
кр