• Унікальную знаходку адкрылі архэолягі з Уроцлава
  • 27.07.2011
Унікальную знаходку ў мясцовасьці Леляў ў Ніжняй Сілезіі адкрылі архэолягі з Уроцлава. Падчас рамонтных працаў дарожнай магісталі адкапаны абарончы мур і гарадзкая брама з XIV стагодзьдзя.

Першы ўспамін пра Леляў датуецца 1193 годам, а першы град пабудавана ў 1246 годзе. За часоў уладараньня караля Казіміра Вялікага ўзьведзены абарончы замак, а горад агароджаны мурам.

Самыя цікавыя знаходкі яшчэ наперадзе, - лічаць спэцыялісты, - бо шмат сакрэтаў можа хаваць леляўская цэнтральная плошча. Уступныя архэалягічныя раскопкі тут ужо пачаліся.

кр