• У Варшаве ствараецца Цэнтар кіраваньня інавацыямі й тэхналёгіямі
  • 27.07.2011
У Варшаве ствараецца Цэнтар кіраваньня інавацыямі й тэхналёгіямі. Гэтая структура зоймецца прапагаваньнем польскіх вынаходак за мяжой. Ва ўстанове ня знойдуць працы навукоўцы ці вынаходнікі, аднак прывабныя ўмовы ствараюцца для мэнаджараў і піяршчыкаў, якія змогуць з выгадай прадаць навінкі польскіх навукоўцаў за мяжу.

На будову цэнтра выдаткавана 17,5 мільёнаў эўра, 15 мільёнаў эўра ўдалося атрымаць з датацый з эўрафондаў.

кр