Ватыкан нечакана выклікаў свайго амбасадара ў Ірляндыі на кансультацыі. Гэта сталася пасьля таго, як ірляндзкі парлямант раскрытыкаваў Кнаталіцкую царкву за скрываньне выпадкаў сэксуальнага дамагальніцтва да дзяцей з боку ксяндзоў.
Парлямэнтары востра раскрытыкавалі касьцёльныя ўлады ў прыватнасьці за прыкрыцьцё падобных выпадкаў у дыяцэзіі Клёйн. Дыяцэзія праігнаравала звыш дзясятка скаргаў на ксяндзоў, а біскуп даваў ілжывыя тлумачэньні.
Крытычныя словы адносна Ватыкану выказаў таксама прэм’ер-міністар Ірляндыі Энда Кэні. Ён сказаў, што „дысфункцыйнасьць, элітарнасьць і самалюбства - да сёньняшняга дня пераважаюць у культуры Ватыкану”. Зазначыў таксама, што гістарычная сувязь паміж Каталіцкай царквой і Ірляндыяй ужо ніколі ня будзе такой як раней.
яс