- Брэйвік можа пачуць абвінавачаньні ў злачынстве супраць чалавецтва
- 26.07.2011
Андэрс Бэрынг Брэйвік можа пачуць абвінавачаньні ў злачынстве супраць чалавецтва. Высунуць такія абвінавачаньні плянуе нарвэская паліцыя. За забойства 76 чаалвек Брэйвік можа трапіць за краты на 30 гадоў.
У сваю чаргу бэльгійскяй СМІ паведамляюць, што тэрарыст намерваўся правесьці шэраг тэрактаў на нафтараперапрацоўчых прадпрыемствах і АЭС у Бэльгіі, у тым ліку каля Антвэрпэна. У сваім маніфэсьце Брэйвік піша пра 10 тысяч бэльгійскіх здраднікаў: палітыкаў, навукоўцаў, настаўнікаў і журналістаў.
Бэльгійская разьведка й іншыя спэцслужбы шукаюць сьлядоў супрацы тэрарыста з бэльгійскімі экстрэмістамі.
кр