Кіраўнікі дыпляматыі Рады Эўразьвязу падчас сустрэчыў у Люксэмбургу абмяркоўваюць актуальную сытуацыю ў Беларусі. Адносна гэтага пытаньня не прадугледжваецца прыняцьцё канкрэтных рашэньняў, на павестцы дня выключна дыскусія на тэму актуальных падзеяў, перадае карэспандэнтка Польскага радыё.
Бэата Пламэцка: Абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі патрабавала, між іншым, Славаччына, якая лічыць, што Эўразьвяз павінен вызначыць чарговыя крокі, паколькі сытуацыя ў гэтай краіне абвастрылася - улады ў Менску ўзмоцнілі рэпрэсіі ў дачыненьні да апазыцыі. Эўрапейскія дыпляматы засьцерагаюць, што яшчэ рана гаварыць пра чарговая санкцыі, у тым ліку эканамічныя. Правамоцнымі застаюцца санкцыі, уведзеныя напрыканцы студзеня. Яны прадугледжваюць забарону на ўезд на тэрыторыю ЭЗ больш за 150 прадстаўнікам беларускага рэжыму. Гэтак званы чорны сьпіс ачольвае Аляксандар Лукашэнка. Акрамя таго эўрапейскія банкі замарозілі фінансавыя сродкі гэтых асобаў.
кр