• 430 тысяч навучэнцаў польскіх гімназіяў пачалі выпускныя экзамены
  • 12.04.2011

430 тысяч навучэнцаў польскіх гімназіяў пачалі выпускныя экзамены. Перад імі трохдзённы маратон. Сёньня школьнікі здавалі тэст па гуманітарных навуках, які ахоплівае веды па польскай мове, гісторыі й веды аб грамадзтве. Заўтра іх чакае праверка матэматычна- прыродазнаўчых ведаў, а ў сераду - экзамен па замежнай мове.

Ва ўсіх школах навучэнцы будуць пісаць тыя самыя тэсты, а іх  праверкай зоймуцца настаўнікі зь іншых школаў. Вынікі іспытаў будуць вядомыя ў палове чэрвеня. Здача іспытаў зьяўляецца асноўнай умовай заканчэньня гімназіі й пропускам у ліцэй, які зьяўляеца апошняй ступеньню ў сыстэме сярэдняй адукацыі Польшчы.

кр