• Польскія памежнікі затрымалі „радыеактыўны аўтобус”
  • 12.04.2011

На польска-расейскім памежным пераходзе ў Гронаве памежная служба затрымала польскі аўтобус, у якім прыборы зафіксавалі павышаны ўзровень радыяцыі. Аўтобус з кіроўцам і адным пасажырам накіроўваўся ў Калінінградзкую вобласьць. Падчас праезду каля радыёмэтрычнага шлягбаўма спрацавала аварыйная сыгналізацыя.

Паводле інфармацыі ваяводзкага антыкрызыснага штабу, узровень радыяцыі ў аўтобусе не пагражае здароўю й жыцьцю людзей, аднак было вырашана скіраваць яго ў бясьпечнае месца.

кр