• 50 гадоў з дня першага палёту чалавека ў космас
  • 12.04.2011

Сёньня спаўняецца 50 гадоў з дня першага палёту чалавека ў космас. 12 красавіка 1961 году савецкі касманаўт Юрый Гагарын на караблі „Ўход- 1” акружыў Зямлю.

З нагоды гэтых угодкаў па ўсёй Расеі адбываюцца ўрачыстыя мерапрыемствы, канцэрты й паказы фаервэркаў.

У Польшчы далучыцца да сьвяткаваньня  першага палёту чалавека ў космас можна, між іншым, у Торуні, дзе будзе паказаны аўдыёвізуальны спэктакль „Гадзіна сорак восем”, які распавядае пра імкненьні чалавека здабыць касьмічную прастору.

кр