• Д.Туск: візыт ва Ўкраіну
  • 13.04.2011

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск знаходзіцца зь візытам ва Ўкраіне. Кіраўнік Кабінэту міністраў сказаў, што Польшча зацікаўлена ў разьвіцьці нафтаправоду Адэса-Броды-Гданьск. Пра гэта Туск заявіў журналістам пасьля сустрэчы з украінскім калегам Міколам Азаравым. Прэм’еры, акрамя гэтага пытаньня, размаўлялі пра гістарычныя праблемы паміж дзьвюмя дзяржавы, падрыхтоўку да чэмпіянату Эўропы па футболе, які пройдзе ў Польшчы ды ва Ўкраіне ў 2012 годзе. Палітыкі таксама гаварылі пра супрацоўніцтва з Эўрапейскім Зьвязам ды інтэграцыю Ўкраіны ў эўраструктуры.
Дональд Туск таксама правёў сустрэчу з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. 

вс