• Украіна не ўступіць у Мытны зьвяз
  • 13.04.2011

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч не згадзіўся на ўваход дзяржавы ў Мытны зьвяз Беларусі, Казахстана й Расеі. Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ, спасылаючыся на крыніцы ў акружэньні прэзыдэнта. Учора Януковіч сустракаўся з Пуціным. Паводле крыніц, прэзыдэнт Украіны сказаў прэм’ер-міністру Расеі, што яго дзяржава інтэгруецца ў Эўрапейскі Зьвяз і не ўступіць у мытную структуру. Пры гэтым Януковіч зазначыў, што Кіеў ахвотна будзе супрацоўнічаць паводле формулы “3+1”. Яна заключаецца ў падпісаньні з паасобнымі чальцамі Мытнага зьвязу пагадненьняў аб свабодным гандлю. У сваю чаргу Ўладзімір Пуцін зазначыў, што ў выпадку, калі Ўкраіна й Эўрапейскі Зьвяз створаць зону свабоднага гандлю, дык Расея будзе прымушана “прадпрыняць адпаведныя крокі”.

вс