Злучаныя Штаты Амэрыкі выказваюць «самыя глыбокія спачуваньні» беларускаму народу ў сувязі з «жудаснай гібельлю й траўмамі людзей» у выніку выбуху ў менскім мэтрапалітэне 11 красавіка, заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тонер на брыфінгу ў аўторак.
«Мы асуджаем гэты жахлівы акт, які дэманструе поўную пагарду да чалавечага жыцьця, — сказаў Тонер. — У гэту журботную гадзіну мы спачуваем сем’ям і блізкім пацярпелых ці забітых».
У выніку выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» загінула 12, паранена каля 200 чалавек.
БелаПАН/ кр