• Вашынгтон будзе працягваць сачыць за сытуацыяй у Беларусі
  • 14.04.2011

Вашынгтон будзе працягваць сачыць за сытуацыяй у Беларусі, заявіў амбасадар ЗША у Польшчы Лі Фэйнштэйн, зазначаючы, што амэрыканскія ўлады занепакоеныя нарастаючымі палітычнымі рэпрэсямі ў гэтай краіне.

Лі Фэйнштэйн: Мы вельмі крытычна ставімся да ўзмацненьня жорскіх рэпрэсіяў Аляксанра Лукашэнкі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня. Мы патрабуем вызваленьня палітзьняволеных і хочам перадаць беларускаму грамадзтву, што можа разьлічваць на нашую падтрымку. Адначасова ў нас няма ілюзій, што гэта простая справа.

Амбасадар зазначыў, што  пазытыўна ацэньвае ініцыятыву „Ўсходняга партнэрства”.  Паводле яго словаў, ЗША падтрымліваюць гэтую праграму, а таксама дэмакратычныя перамены ў ахопленых праграмай былых савецкіх рэспубліках.

кр