• Рада Бясьпекі ААН рашуча асудзіла тэракт ў менскім мэтро
  • 14.04.2011

Рада Бясьпекі ААН рашуча асудзіла тэракт ў менскім мэтро. У адмысловай заяве чарговы раз заяўлена пра сваё жаданьне змагацца з усімі праявамі тэрарызму.

"Любыя праявы тэрарызму прадстаўляюць сур’ёзную пагрозу сьвету й бясьпецы на плянэце. Любыя тэракты зьяўляюцца бязспрэчнымі злачынствамі незалежна ад таго, хто зьяўляецца іх арганізатарам, дзе гэтыя злачынствы былі зьдзейсьненыя й зь якім матывам”,- гаворыцца ў заяве.

Рада Бясьпекі ААН выказала глыбокія спачуваньні пацярпелым і іх блізкім.  Усім краінам-удзельніцам рада прыгадала аб неабходнасьці дастасаваньня сродкаў барацьбы з тэрарызмам да Міжнароднага заканадаўства.

кр