• TEPCO выплаціць па 1 мільёне енаў кожнай пацярпелай сям’і
  • 15.04.2011

Японскія сем’і, якія жывуць непадалёк ад атамнай электрастанцыі Фукусіма, атрымаюць кампэнсацыю, - заявілі прадстаўнікі фірмы TEPCO – апэратара АЭС.

Памер кампэнсацыі складзе 1 мільён енаў, а значыць, каля 12 тысячаў даляраў, якія атрымае кожная сям’я, якая да катастрофы на АЭС пражывала непадалёк ад электрастанцыі.

Права на кампэнсацыі ахоплівае 50 тысячаў сем’яў з тэрыторыі 30 кілямэтраў вакол АЭС.

У сваю чаргу, як ацэньваюць экспэрты банку JP Morgan, толькі сёлета позваў з патрававаньнем кампэнсацыяў могуць каштаваць TEPCO нават 24 мільярды даляраў.

Тым часам, адмысловыя брыгады выратавальнікаў надалей стараюцца ахаладзіць рэактары, каб не дапусьціць да чарговага радыеактыўнага выцеку.

Паводле афіцыйных дадзеных, у выніку землятрусу й цунамі ў Японіі загінулі больш за 13,5 тысячаў чалавек, больш за 14,5 тысячаў лічацца зьніклымі бязь вестак. Каля 150 тысячаў жыхароў краіны страцілі свае дамы.

аз