Эўразьвязаўскія краіны павінны вярнуць у супольны бюджэт 530 мільёнаў эўра ў сувязі з няправільна выдадзенымі сродкамі з сельскагаспадарчых фондаў, - такім чынам вырашыла Эўрапейская камісія.
Гэтым разам у групе 10 пакраных краінаў няма Польшчы, якая ў мінулым годзе таксама была прымушаная вярнуць частку фондаў. Чарговы год падрад найбольш сродкаў у супольную касу прымушаная вярнуць Грэцыя – 260 мільёнаў эўра.
аз