Мільёны людзей у сьвеце пачынаюць жыць за мяжой беднасьці ў выніку хуткага росту цэнаў на прадукты харчаваньня, - чарговы раз цягам апошніх месяцаў перасьцярог Сусьветны банк.
Цягам апошняга году сярэдняя цана на прадукты харчаваньня павялічылася на адну трэцюю. Найбольш падаражэла кукуруза – на 74% і пшаніца - на 70%. Рашуча павысілася цана пальмавага алею й ялавічыны.
У выніку, ад чэрвеня 44 мільёны людзей прымушаныя выжыць за менш, чым 1 даляр 25 цэнтаў у дзень. Паводле ацэнкаў Сусьветнага банку, гэткіх людзей жыве ў сьвеце каля 1 мільярда 200 мільёнаў. Экспэрты нагадваюць, што цэны прадуктаў харчаваньня набліжаюцца да тых, якія фіксаваліся ў 2008 годзе, калі ў некаторых бяднейшых краінах па гэтай прычыне даходзіла да вулічных хваляваньняў.
Некалькі тыдняў таму сваё занепакаеньне выказала таксама агенцтва ААН па справах харчаваньня і сельскай гаспадаркі (FAO).
аз