• С. Лаўроў: ААН не давала мандата мяняць рэжым у Лібіі
  • 15.04.2011

„Рада Бясьпекі ААН не дазваляла якіх-небудзь дзеяньняў, што вядуць да зьмены рэжыму ў Лiбіі”, - такім чынам міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, камэнтуючы заяву кіраўнікоў ЗША, Вялікабыртаніі й Францыі.

Лаўроў мяркуе, што ў інтарэсах усіх бакоў дабіцца спыненьня агню й сесьці за стол перамоваў.

Нагадаем, кіраўнікі ЗША, Вялікабыртаніі й Францыі выступілі ў важнейшых міжнародных СМІ з супольнай пазыцыяй, што Лібія на чале з Муамарам Кадафі ня мае будучыні, неабходна і надалей змагацца зь яго сіламі.

аз