• Хваля затрыманьняў у Кітаі
  • 17.04.2011

Цягам апошніх тыдняў у Кітаі былі затрыманыя 54 дысыдэнты й грамадзкія дзеячы, паведамляе арнанізаыя „Chinese Human Rights Defenders” з Ганконгу.

Хваля затрыманьняў грамадзкіх дзеячоў пачалася напрыканцы лютага, калі на кітайскамоўных сайтах зьявіліся заклікі да ўдзелу кітайцаў у мірных дэманстрацыях па прыкладзе краінаў Бліскага Ўсходу. 

„Chinese Human Rights Defenders” сабрала дадзеныя пра арышт 38 дысыдэнтаў і грамадзкіх дзеячоў. Лёс 18 іншых затрыманых паліцыяй кітайцаў пакуль невядомы.

аз