Няма пагрозы для жыцьця 11 пасажыраў, пацярпелых у выніку дарожна-транспартнага здарэньня з удзелам польскага аўтобуса на аўтастрадзе А4 непадалёк ад нямецкага гораду Хэмніц.
На аўтобусе перавозчыка „Eurolines” ехалі 25 палякаў. Кшыштаф Стэмпень, адзін з кіраўнікоў фірмы, заявіў Польскаму радыё, што ранейшыя паведамленьні большасьці СМІ пра стан пацярпелых пасажыраў не адпавядаюць рэчаіснасьці.
Паводле дадзеных, атрыманых ад уласьніка аўтобуса, пасажыры пацярпелі ў невялікай ступені, прычым адразу ж атрымалі неабходную мэдычную дапамогу ў нямецкіх шпіталях, дзе пакуль застаецца 6 чалавек.
Пасажырам, якія не пацярпелі, запрапанаваны іншы сродак транспарту.
аз