У Маскве прайшло ўрачыстае адкрыцьцё Фэстывалю польскіх кінафільмаў „Вісла”. Гала-канцэрт, які з гэтай нагоды адбыўся, распачаў выступ сусьветнавядомага хору імя Аляксандрава.
Фэстываль адчыніў фільм „Вэнэцыя” Яна Якуба Кольскага.
Да 5 траўня ў рамках фэстывалю „Вісла” расейскія гледачы змогуць пабачыць 60 польскіх кінастужак, зьнятых цягам 3 апошніх гадоў.
13 зь іх у рамках конкурсу будуць змагацца за прэстыжную ўзнагароду расейскіх кінакрытыкаў „Слон”.
аз