Чальцы групы дваццаці найбольш разьвітых краінаў сьвету прынялі мэтады, якія павінны прадухіліць глябальныя эканамічныя крызысы. Новая сыстэма маніторынгу за станам эканомік ахопіць усе чальцоўскія краіны G-20.
Міністры фінансаў і кіраўнікі нацбанкаў 20-і найбольш разьвітых краінаў згадзіліся, што гаспадаркі паасобных краінаў могуць быць пагрозай для глябальнай эканомікі. Таму ў агульным інтарэсе зьяўляецца маніторынг за эканомікамі усіх дзяржаваў, асабліва найбуйнейшых, як, напрыклад, ЗША, Кітай, Японія ці Францыя.
Сустрэча прадстаўнікоў дваццаці найбольш разьвітых краінаў прайшла ўчора ў Вашынгтоне.
аз