Дадзеныя Цэнтру дасьледаваньня грамадзкай думкі сьведчаць пра тое, што ажно 56% палякаў не чытаюць кніжак.
Таму арганізатары акцыі пад назовам „Чытаем у іншым месцы” лічаць, што трэба заахвочваць суайчыннікаў да чытаньня. З гэтай мэтай у найцікавейшых месцах варшаўскага раёну Ахота фрагмэнты кнігаў чытаюць вядомыя палякі.
Акцыя заплянаваная ад 11.00 да 21.00 гадзінаў. За месцамі ў сталіцы, дзе яна ў дадзены момант праходзіць, можна адсочваць на адмысловым сайце www.mamochote.blogspot.com.
аз