Падчас адмысловага канцэрту пад назовам „Салідарныя зь Японіяй”, які сёньня адбудзецца ў Гданску, будуць праходзіць збор ахвяраваньняў для пацярпелых у выніку землятрусу й цунамі ў Краіне квітнеючай вішні.
Польскі камэрны хор выступіць пад кіраўніцтвам дырыжора хору Такійскай філярмоніі Чыфуру Матсубара.
Дырэктар Польскага камэрнага хору Ян Лукашэўскі заяўляе, што падчас канцэрту прагучаць творы японскіх кампазытараў, у якіх адлюстроўваецца небясьпека землятрусу.
Ян Лукашэўскі: Музыка закранае будызм – рэлігію, якая вельмі зьвязаная з натурай, навакольлем, таму землятрус зьяўляецца надзвычайнай падзеяй, да якой японцы ставяцца зь вялікай пакорлівасьцю. У згаданай музыцы ўсё гэта адлюстроўваеццам. Яе сакрум зводзіцца менавіта да пашаны сілаў натуры, сілаў прыроды.
- сказаў дырэктар Польскага камэрнага хору Ян Лукашэўскі.
Патронам канцэрту зьяўляецца Амбасада Японіі ў Польшчы. Канцэрт пачнецца а 20.00. Даход з культурнага мерапрыемства будзе перададзены дабрачыннай арганізацыі „Caritas Японія”.
аз