Сёньня праваслаўныя, каталікі й грэка-каталікі адзначаюць Пальмавую нядзелю, якая ўспамінае ўрачысты ўезд Ісуса ў Іерусалім, які згадваецца ў Сьвятым пісаньні.
У хрысьціянскай традыцыі Вербная нядзеля заканчвае літургічны пэрыяд Вялікага посту ды распачынае пэрыяд Вялікага тыдня – час перад мучаніцтвам і сьмерцю Ісуса Хрыста на крыжу.
Адным з элемэнтаў літургі зьяўляецца абрад асьвячэньня пальмаў (звычайна галінкаў вярбы), якія вернікі прыносяць у сьвятыню.
аз