Жыхары гміны Пшытула на Падляшы выбіраюць сёньня новага войта. Галасаваць у трох выбарчых участках у Вагах, Вілямове й Пшытулах мае права 1800 выбаршчыкаў.
За пасаду войта мясцовай гміны змагаюцца 6 кандыдатаў. Выбары праходзяць таму, што пасьля некалькіх тыдняў працы ад сваіх паўнамоцтваў адмовіўся папярэдні войт Пшытулаў.
Выбарчыя ўчасткі будуць адчыненыя да 22.00.
аз