• Xілары Клінтан знаходзіцца зь візытам у Японіі
  • 17.04.2011

Дзяржсакратарка ЗША Xілары Клінтан знаходзіцца зь візытам у Японіі.

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША яшчэ раз пацьвердзіла гатоўнасьць сваёй краіны зрабіць усё магчымае дзеля дапамогі Японіі, якая пацярпела ў выніку магутнага землятрусу й цунамі 11 сакавіка.

Паводле апошніх ацэнак, ахвярамі стыхійнага бедства ў згаданай краіне сталі каля 28 тысячаў чалавек. Землятрус і цунамі прычыніліся таксама да аварыі на атамнай электрастанцыі, а з вынікамі тэхнагеннага здарэньня надалей змагаюцца адмысловыя ратавальныя групы.

аз