• Іран асудзіў санкцыі ЭЗ супраць 32 іранскіх палітыкаў
  • 18.04.2011

Улады Ірану лічаць палітычным рашэньнем санкцыі, якія Эўразьвяз увёў супраць 32 іранскіх чыноўнікаў.

Прадстаўнік МЗС Ірану лічыць, што „гэта палітычная акцыя падвойных стандартаў, і таму яна непрымальная”.

Нагадваем, у мінулы аўторак Эўразьвяз замарозіў рахункі і ўвёў візавыя санкцыі ў дачыненьні да 32 іранскіх высокапастаўленых чыноўнікаў, якія, паводле ЭЗ, маюць дачыненьне да парушэньня правоў чалавека ў Іране.

аз